-
Убачыла свет брашура "Гендэрны лікбез"
У Вільні выйшла ў свет брашура, прысвечаная нефармальнай гендэрнай адукацыі. Удзел у яе стварэнні бралі і прадстаўніцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. -
Слухачы УЗВ апранулі і ўпрыгожылі сваю алею ў заапарку
У суровы мароз, у калена па снезе ўдзельніцы секцыі “Мода, стыль і прыгажосць” на чале са сваёй кіраўніцай Ірынай Новік “наводзілі прыгажосць” у гарадзенскім заапарку.
У выніку на пасаджанай тут паўтары гады таму алеі Універсітэту Залатога Веку і на іншых дрэўцах з’явіліся цёплыя шалікі ды “курткі”, прыгожыя каляровыя стужкі. -
Распачалося галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”
“Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар праводзіў конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. -
Пачаліся заняткі МедыяСтудыі
Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс быў разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту, і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай. -
Міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей
Удзел у канферэнцыі, якая праходзіла 29-30 сакавіка на базе нашай праграмы "Універсітэт Залатога Веку", узяло каля 90 спецыялістаў з дзяржаўных і грамадскіх арганізацыяў, вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі і Украіны. -
Фінал конкурсу "Будзь у Трэцім!"
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Будзь у Трэцім!”, на якой агучылі імёны лепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны прайшла пры перапоўненай залі. Пераможцаў конкурсу ў розных намінацыях абірала міжнароднае журы. -
Першы гарадзенскі паэтычны слэм
Паэтычны слэм “Вясна. Кахай па-гарадзенску”, які зладзіла грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” у галерэі “Крыга”, сабраў больш за 70 гледачоў.
Восем паэтаў рознага полу, узросту і паэтычнага досведу змагаліся за чытацкую ўвагу і прыхільнасць, чытаючы ўласныя вершы. Пераможцам слэму стаў сябра нашай арганізацыі Валера Руселік. -
Выпуск 4-га набору "Універсітэту Залатога Веку"
Больш за сто слухачоў і выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку” 25 красавіка афіцыйна адсвяткавалі сканчэнне чарговага акадэмічнага года. -
Агульны сход сябраў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Удзельнікі схода зацвердзілі прыярытэтныя накірункі дзейнасці арганізацыі да 2015 г., а таксама абралі новы склад праўлення і рэвізійнай камісіі. -
Ідэі сябраў ТС - лепшыя на Кірмашы праектаў
Чатыры першыя месцы на кірмашы культурніцкіх праектаў, арганізаваным у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, занялі ідэі, прэзентаваныя сябрамі нашай арганізацыі.
Імпрэза праходзіла ў Гродне 16 траўня. Яе вядоўцамі, дарэчы, былі таксама сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Аляксей Шота і Хрысціна Марчук. -
Узялі ўдзел у Еўрапейскім міжкультурным фестывалі
21 траўня гарадзенская моладзь пазнаёмілася з магчымасцямі ўдзелу ў праграме Еўрапейскага саюза “Моладзь у дзеянні”. А 22 траўня навучэнцы "Універсітэту Залатога Веку" наведалі адкрытую лекцыю на тэму “Што такое Еўрасаюз”, якую прачытала Яна Кобзава, навуковы супрацоўнік Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях. -
Выпускны ШМЖ-16 і МедыяСтудыі-1
Каля 30 удзельнікаў курсаў "Школа маладога журналіста" і "МедыяСтудыя" атрымалі пасведчанні пра атрыманне дадатковай адукацыі па асновах журналістыкі, фота, відэа і візуалізацыі дадзеных. Выпускная сустрэча прайшла ў Джунглі-парку ў Пышках. -
Беларуска-украінская Летняя школа па новых медыях
Гэтым 7-дзённым інтэнсіўным курсам для студэнтаў, маладых журналістаў, медыя-актывістаў і блогераў скончылася двухгадовая адукацыйная праграма By_HUB, у рэалізацыі якой мы бралі актыўны ўдзел. Удзел у праграме ўзяло каля 400 чалавек. -
Праца рэдакцыі "Твайго стылю"
На працягу года актыўна працавала рэдакцыя "Твайго стылю". Дзякуй усім, хто спрычыніўся сёлета да яе працы! Асабліва Аляксею Шоце, рэдактару сайта! -
Выйшаў альманах "УЗВышша"
Альманах прысвечаны найперш дзейнасці гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, які з 2010 г. рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” -
Моладзевыя абмены
На працягу года ГА "Цэнтр "Трэці сектар" актыўна ўдзельнічаў у праграме "Моладзь у дзеянні". Прадстаўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў летніках і семінарах у Грузіі, Аўстрыі, Украіне. Нашыя валанцёры накіроўваліся на працы ў Германію і Польшчу, а ў нас працавалі валанцёры з Аўстрыі. -
Дэлегацыя “Універсітэту Залатога Веку” наведала Ўроцлаў
На працягу тыдня гарадзенцы, а таксама запрошаныя імі спецыялісты з Мінска, Брэста і Кобрына знаёміліся з арганізацыяй працы польскіх універсітэтаў трэцяга ўзросту, а таксама некаторых дзяржаўных структур, якія працуюць са сталымі людзьмі. -
Урачыстае адкрыццё УЗВ-5
Вялікая актавая зала ледзь змясціла больш, чым 200 чалавек, якія прыйшлі 3 кастрычніка на ўрачыстую цырымонію адкрыцця пятага акадэмічнага году Універсітэту Залатога Веку. -
Дэлегацыя УЗВ наведала Літву
Слухачы "Універсітэту Залатога Веку" знаёміліся з працай сваіх калегаў з горада Мар'ямпале. На вясну 2014 г. запланаваны візіт гасцей з Мар'ямпале ў Гродна. -
Валанцёры з Аўстрыі ў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
У нашу арганізацыю прыехалі аўстрыйскія валанцёры Майк і Рэгіна, якія да канца года дапамагалі ў працы арганізацыі. -
Сустрэча з амбасадарам Вялікабрытаніі
На працягу больш як двух гадзін Брус Бакнэл распавядаў слухачам гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” пра тое, як пабудаваная сацыяльная праца са сталымі людзьмі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама адказваў на шматлікія пытанні гарадзенцаў. -
Пачала працу ШМЖ-17
Удзел у курсе бярэ каля 30 чалавек, якія на працягу чатырох месяцаў будуць засвойваць асновы журналістыкі. -
Дыскусія пра заангажаванасць у культуру
Падыскутаваць на тэму крытэрыяў заангажаванасці ў культуру прыйшлі мастакі, акторы, харэографы, танцоўшчыкі, а таксама тыя хто, займаецца культурай на грамадскіх пачатках: сябры і валанцёры грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў. -
Этна-Friday у Гродна
Дызайнеры і майстры абмяркоўвалі ў антыкавярні "Жывы час" прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Дыскусія была арганізаваная сябрамі ГА "Цэнтр "Трэці сектар". -
Праграма стажыровак УЗВ
Стажоры з Мінска і Маларыты на працягу тыдня вывучалі досвед працы гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", які дзейнічае пры нашай арганізацыі. -
Школа добрых справаў-2013/2014
Слухачы УЗВ запланавалі больш 10 дабрачынных акцый, якія збіраюцца рэалізаваць у 2013 і 2014 гг. Адной з першых акцый стала дапамога ў аднаўленні пашкоджанай пажарам гарадзенскай сінагогі. -
Удзел у кірмашы "50+"
Прадстаўнікі "Універсітэту Залатога Веку" узялі ўдзел у кірмашы для сталых людзей, арганізаваным мінскім гарвыканкамам. У межах мерапрыемства намі былі праведзеныя круглы стол па абмене досведам актывізацыі сталых людзей, а таксама біяграфічны трэнінг. -
Круглы стол пра Балонскі працэс
Што такое Балонскі працэс? Як гэты працэс змяняе Еўрапейскую вышэйшую адукацыю? Якія станоўчыя эфекты і якія пагрозы можа прынесці Балонскі працэс беларускай вышэйшай адукацыі? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 14 снежня ў офісе ГА "Цэнтр "Трэці сектар" з удзелам гарадзенскім і мінскіх экспертаў. -
Калядная вечарына УЗВ
Каля 150 чалавек узялі ўдзел у традыцыйнай Каляднай вечарыне гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку". -
З Новым годам!
Шаноўныя сябры! Дзякуй усім, хто ў 2013-м годзе быў разам з намі, хто прыходзіў на нашыя мерапрыемствы і дапамагаў іх арганізоўваць, хто чытаў і каментаваў нашыя сайты! Вашая добрае стаўленне да нас натхняе нас працаваць яшчэ лепш. Заставаймася разам і ў 2014-м!