-
Period: to
Рэктар Сяргей Маскевіч
Рэктар Сяргей Маскевіч -
Доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук
Доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук адным з першых быў звольнены з гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту. -
Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч
Наступным па чарзе аўтарытэтным навукоўцам, які вымушаны быў пакінуць гарадзенскі Купалаўскі ўніверсітэт, стаў Алесь Краўцэвіч -
Period: to
Рэктар Яўген Роўба
Рэктар Яўген Роўба -
Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Лялікаў
Малады навуковец пацярпеў за свой удзел у Плошчы 2010 г. -
Аспірантка Таццяна Касатая
Аспірантка Таццяна Касатая таксама патрапіла ў лік "недабранадзейных" і не па сваёй волі пакінула ўніверсітэт. -
Кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч
Неафіцыйнай прычынай звальнення таленавітага маладога навукоўцы стаў яго ўдзел у наспісанні кнігі "Гродназнаўства", якое без санкцыі мясцовых уладаў выйшла ў Польшчы -
Period: to
Рэктар Андрэй Кароль
Рэктар Андрэй Кароль -
Кандыдат культуралогіі, дацэнт Вольга Сабалеўская
Кандыдат культуралогіі, дацэнт Вольга Сабалеўская займалася гісторыяй габрэяў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ стст. -
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Соркіна
Іна Соркіна не раз публічна заступалася за несправядліва звольненых калегаў і ў выніку сама патрапіла пад звальненне. Не дапамагло і тое, што Соркіна з'яўляецца аўтаркай 70 навуковых публікацый, манаграфіі "Мястэчкі Беларусі ў к. 18 - пач.19 ст.ст." -
Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей Сноп
Выкладчык гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта Сяргей Сноп сам не прадоўжыў кантрактную дамову з установай. Начальства ўніверсітэта вымагала, каб Сноп выдаліў сваю публікацыю з інтэрнэт-старонкі “Самвыдат”, але Сяргей ад гэтага адмовіўся. -
Гісторык Юлія Юркавец
Выкладчыца кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы публічна выказвалася ў падтрымку звольненага з універсітэту Андрэя Чарнякевіча. -
Доктар гістарычных навук Святлана Сяльверствава
"усё, з 29.12.14 не працую ў Гродзенскім універсітэце. Кантракт на 0,25 стаўкі не аднаўляюць. Кажуць, не адпавядаю. Гэта радуе. Цяпер адпавядаць універсітэту ў Гродне - гэта сорам". Святлана працавала ва ўніверсітэце з 80-х гадоў. Апошнім часам чытала курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі, спалучаючы гэта з выкладаннем ў беластоцкай Палітэхніцы. -
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Генадзь Семянчук
Ужо пасля звальнення вядомы гарадзенскі навукоўца назваў чыстку ў гарадзенскім універсітэце антыдзяржаўнай дзейнасцю. -
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ала Петрушкевіч
Але Петрушкевіч сама пакінула ўніверсітэт пасля таго, як на філфаку была забароненая вечарына памяці паэта Юркі Гуменюка. -
Юрыст Ігар Кузьмініч
Старшы выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права Гродзенскага ўніверсітэта Ігар Кузьмініч звольніўся ў знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі ўніверсітэту. -
Доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед
Прафесар Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў, у якім сваё звальненне назваў помстай за выданне «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада».