Img 20150407 090447

Гісторыя Судкоўскай сярэдняй школы

By Afina
  • Пачатак гісторыі

    Пачатак гісторыі
    У 1944 годзе быў уладкаваны дом пад пачатковую школу, у якой навучаліся дзеці ў дзве змены, размешчаная яна была ў парку.
  • Адкрыццё пачатковай школы

    Адкрыццё пачатковай школы
    У 1965 годзе адкрываецца пачатковая школа ў новым будынку. Знаходзілася яна паблізу вуліцы Маладзёжная каля баракаў, у якой навучаліся 1-3 класы. Навучанне ажыццяўляла Аўраменка Аляксандра Іванаўна, а затым маладая настаўніца Святлана Міхайлаўна Кушчава.
  • Кушчава Святлана Міхайлаўна

    Кушчава Святлана Міхайлаўна
    Святлана Міхайлаўнаі зараз жыве ў вёсцы Судкова. Яна заўсёды рада бачыць вучняў нашай школы, якія з задавальненнем прыходзяць да яе ў госці.
  • Адкрыцце Судкоўскай сярэдняй школы

    Адкрыцце Судкоўскай сярэдняй школы
    1 верасеня 1988 года школа ветліва расчыніла свае дзверы і дабразычліва сустрэла хлопчыкаў і дзяўчынак.
  • Першы дырэктар

    Першы дырэктар
    ПАЎЛЯНОК МІКАЛАЙ АРКАДЗЬЕВІЧ З 1991 па 2008 год дырэктар школы - МАЛЫШЭЎСКАЯ ГАЛІНА СЦЯПАНАЎНА З 2008 па 2013 год дырэктар школы - СЯРГЕЕНКА ЖАННА АЛЯКСЕЕЎНА. З 2013 год дырэктар школы - КОЎЗІК ЛЮБОЎ РЫГОРАЎНА
  • Музейны пакой

    Музейны пакой
    У 1994 годзе з мэтай азнаямленню вучняў з гісторыяй, традыцыямі, культурай беларусаў была арганізавана работа музейнага пакоя.
    У сучасны час у ім налічваецца больш за 70 экспанатаў. Складаецца ён з трох асобных аддзелаў:
    1. Аддзел этнаграфіі, як вы можаце бачыць ўя’ляе сабою разгорнутую экспазіцыю “Сялянская хата”.
    2. Аддзел“Векапомнае”, прысвечаны Вялікай Айчыйнай вайне.
    3.Гістарычны аддзел “Ля вытокаў…”
  • Наш гонар

    Наш гонар
    САХАНЬКОВА Тамара Паўлаўна ў 1990 годзе скончыла школу з залатым медалём.
    СІРАЖ Наталля Віктараўна ў 1993 годзе скончыла школу з сярэбраным медалём .
    САДЧАНКА Сяргей Мікалаевіч у 1995 годзе скончыў школу з залатым медалём
    КОЎЗІК Іван Рыгоравіч у 1995 годзе скончыў школу з сярэбраным медалём .
    ЛЕШЧАНОК Марына Уладзіміраўна ў 1998 годзе скончыла школу з залатым медалём.
    ФЕДЧАНКОВА Людміла Генадзьеўна ў 1998 годзе скончыла школу з сярэбраным медалём .
  • Нашы выпускнікі

    Нашы выпускнікі
    ЯФІМЕНКА Вольга Іванаўна ў 1998 годзе атрымала Пахвальны ліст за выдатнае вывучэнне асобных прадметаў.
    ЦІШКЕВІЧ Наталля Вячаславаўна ў 1999 годзе скончыла школу з залатым медалём.
    САДЧАНКА Наталля Мікалаеўна ў 2000 годзе скончыла школу з залатым медалём.
    ВЯРГЕЙЧЫК Людміла Міхайлаўна ў 2000 годзе скончыла школу з залатым медалём. ГАЛЕНЯ Людміла Віктараўна ў 2004 годзе атрымала Пахвальны ліст за выдатнае вывучэнне асобных прадметаў.
    САФРОНАВА Юлія Сяргееўна ў 2004 годзе атрымала Пахвальны ліст.
  • Чэмпіён па легкай атлетыцы

    Чэмпіён па легкай атлетыцы
    САЧАНКА Аляксандр Сяргеевіч Кандыдат у майстры спорту, член зборнай Беларусі 2004 года. Чэмпіён Беларусі 2003 года па бегу на 800 метраў. Кубак Еўропы сярод юніёраў 2004 года. Чэмпіён Еўропы па кросу. Шматкратны чэмпіён і прызёр першынства Беларусі.
  • Сучасная школа

    Сучасная школа
    Колькасць вучняў – 175
    з 4 населенных пунктаў (Судкова, Храпкаў, Дворышча, Навасёлкі)
    Колькасць класаў-камплектаў - 11
    Колькасць настаўнікаў – 23:
    • з вышэйшай катэгорыяй – 7
    • з першай катэгорыяй – 8
    • з другой катэгорыяй – 6
    бяз катэгорыі - 2 (маладыя спецыялісты)
    3 выпускінікі нашай школы.
    Навучальны працэс адбываецца ў адну змену на беларускай мове.
  • Накірунак работы школы

    Накірунак работы школы
    Фізкультурна -эстэтычны
  • ЗА 26 год работы школы

    ЗА 26 год работы школы
     Базавую адукацыю атрымалі 466 вучняў
     Сярэдную адукацыю атрымалі 301 вучань
     Скончылі з залатым медалём 6 вучняў
     Скончылі са срэбным медалём 3 вучні
     8 атрымалі пахвальныя лісты за вывучэнне асобных прадметаў
  • Кожная школа - гэта асобны свет.

    Кожная школа - гэта асобны свет.
    Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Судкоўская сярэдняя школа» не з'яўляецца выключэннем. У нашай школьнай краіне аб'ядналася галоўнае: бесклапотнае дзяцінства, хвалюючае юнацтва і мудрая сталасць. Шматгадовы вопыт працы, згуртаваны калектыў, наладжаны кантакт паміж педагогамі і вучнямі, добразычлівая атмасфера ўзаемадапамогі з'яўляюцца асновай нашага школьнага свету. Кожны год школа праводзіць выпускнікоў і прымае новае пакаленне. Вучыць, выхоўвае, навучае.