-
Катавалі Братоў Мурашак
[15:54:09] Dynko Alaksandra: 2005-2006. Браты Мурашкі затрыманыя ў Віцебску па падаазрэньні ў зьздзяйсьненьні тэракту. Сьцвярджалі, што іх катавалі ў міліцыі. Правялі за кратамі паўгады -
Зьбілі Яну Палякову
Яна Палякова была дастаўленая ў райаддзел міліцыі. Пасьля выхаду адтуль яна зьняла пабоі і накіравала ў пракуратуру скаргу на дзейнасьць участковага Віктара Пугачова, заявіўшы, што яе ў міліцыі зьбівалі. -
Жыхары Маладэчна — Сьвятлана Барайчук і Андрэй Парахненка — былі зьбітыя міліцыянтамі
Пацярпелыя зафіксавалі пабоі. Аднак праваахоўныя органы адмовіліся заводзіць крымінальную справу за катаваньні. -
Міліцыянты зьбілі і абразілі Вольгу Класкоўскую
Класкоўскую без прычыны вывалаклі з хаты ноччу -
Зьбіты Юры Чыгілейчык
Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.Юрыя Чыгілейчыка падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў. Аднак "Плятформа" не выключае, што перасьлед зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю па абароне правоў зьняволеных. -
Міліцыянты зьбілі Алесю Садоўскую
На пачатку 2012-га году ў Маладэчанскім клюбе «НЕО» ў Алесі Садоўскай скралі тэлефон. Міліцыянты параілі зьвярнуцца ў РАУС пасьля сьвятаў. Маладая жанчына папрасіла міліцыянта паводзіць сябе паводле закону. Садоўская таксама прыгразіла, што паскардзіцца ў пракуратуру. «Пасьля слоў пра скаргу яны як быццам азьвярэлі, запіхаўшы мяне за кут, пачалі жорстка зьбіваць», — кажа Алеся Садоўская. -
Асуджаны Дзінас Лінкус
На 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі былога начальніка Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту аховы Дзінаса Лінкуса за зьбіцьцё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея. -
Зьбілі актывістку Партыі БХД Вольгу Пансевіч
Пансевіч затрымалі 21 красавіка 2012 году ў двары яе дома. У міліцыі на се склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях за хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Трое сутак актывістку пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня міліцыі Слонімскага раёну, дзе зьбівалі і зьвязвалі ў позе «ластаўкі». Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала шматлікія пашкоджаньні. -
У Калінкавічах зьбіты Кастусь Рудзеня
1 траўня ў Калінкавічах (Гомельская вобласьць) міліцыянты зьбілі 17-гадовага Кастуся Рудзеню. Пазьней камісія па справах непаўналетніх Калінкавіцкага райвыканкаму аштрафавала Рудзеню й ягоную сяброўку Натальлю Мальшакову. -
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску да паўсьмерці зьбіў затрыманага
-
Зьбіты Алег Моўчан
19 траўня Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты таксама моцна зьбілі яго, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі. -
Сьледчыя зьбівалі Павала Плаксу
Паўла Плаксу затрымалі сёлета 30 мая. У Ленінскім РУУС следчыя не толькі збівалі яго, але аказвалі псіхалагічны ціск, пагражаючы родным і блізкім. Пасля ажно трох дзён катаванняў і збівання ён вымушаны быў падпісаць прызнаньні. -
Зьбіты Алег Моўчан
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана пры затрыманьні 14 ліпеня зьбівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У заплечніку ў актывіста супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі «Не — сьмяротнаму пакараньню!» Гэта адбылося ў Менску. -
Зьбітыя мастакі Сяргей Панасюк і Ўладзіслаў Лук'янчук
У кастрычніку Сяргей Панасюк і Уладзіслаў Лук’янчук заявілі, што іх зьбівалі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Мастакоў затрымалі 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы падчас мастацкай акцыі. У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску двух валянтэраў зьбілі. Адзін зь іх, цемнаскуры — Уладзіслаў Лук’янчук — атрымаў моцныя цялесныя пашкоджаньні, у тым ліку страсеньне мозгу. -
Зьбіты Васіль Сароччык
14 лістапада вартаўніка Васіля Сароччка некалькі гадзінаў зьбівалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Ленінскім РУУС, змушаючы прызнацца ў шэрагу крадзяжоў.