-
Санкцыі пасля скандалу ў Драздах
Першыя санкцыі Злучаныя Штаты і Еўразвяз ўвялі супраць Беларусі ў 1998-м пасля скандалу з высяленнем амбасадараў з іхных рэзідэнцыяў у Драздах. У адказ быў складзен спіс са 130 беларускіх чыноўнікаў, якім забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША і ЕЗ. -
ЗША абвінавачваюць "Інфабанк"
Злучаныя Штаты абвінавачваюць Інфабанк у адмыванні грошай Садама Хусэйна. -
"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" і першыя эканамічныя санкцыі
Джордж Буш падпісаў "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", які патрабаваў спыніць пераслед апазіцыі, няўрадавых актывістаў, журналістаў, сябраў незалежных прафсаюзаў; даць тлумачэнні аб зніклых журналістах і палітыках; правесці дэмакратычныя выбары ў парламент і на пасадку кіраўніка краіны. Пакуль гэтаыя патрабаванні не выканаюць, любым арганізацыям ЗША забараняецца аказваць фінансавую падтрымку Беларусі, а таксама дзейнічаць на яе карысць у міжнародных арганізацыях. -
Санкцыі за знікненні, парламенцкія выбары і рэферэндум да знікненняў
У 2004-м ЗША і Еўразвяз увялі санкцыі супраць асобаў, якія падазраваліся ў датычнасці да знікнення апанентаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага: Кладзіміра Навумава, Віктара Шэймана: Юрыя Сівакова, Дзмітрыя Паўлючэнкі. Пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму спіс папоўнілі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед. -
Санкцыі за прэзідэнцкія выбары
ЕЗ і ЗША пашырылі спіс 2004 года да 37 чалавек. У яго за парушэнні падчас прэзідэнцкай кампаніі трапіў і Аляксандр Лукашэнка. Напрыканцы году дадалі яшчэ чатырох суддзяў і пракурораў, датычных да справы Аляксандра Казуліна. -
Эканамічныя санкцыі ЗША
Санкцыі ўвялі супраць двух прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім". -
ЗША пашырае санкцыі супраць "Белнафтахіму"
Санкцыі распаўсюджаны на ўсе прадпрыемствы канцэрну. За два наступныя гады таваразварот паміж Беларуссю і ЗША зменшыўся ў чатыры разы. -
Лібералізацыя і прыпыненне санкцыяў
Дзякуючы лібералізацыі, на якую нібыта пайшоў беларускі ўрад, ЗША замарозілі санкцыі супраць двух прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім": лідскай "Лакафарбы" і "Полацк-шкловалакно". Астатнія санкцыі, уведзеныя супраць канцэрну, працягвалі дзеіць. ЕЗ спыніў візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. -
Санкцыі ЗША супраць банкаў
У жніўні 2010 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць двух беларускіх банкаў, якія маюць іранскі капітал, — ЗАТ "Онэрбанк" і "Банк гандлёвы капітал" (кароткая назва — "ГК Банк"). Санкцыі былі ўхваленыя ў сувязі з іранскай ядзернай праграмай. -
Санкцыі за Плошчу
Пасля выбараў 19 снежня 2010 года и жорсткага разгону Плошчы ЕЗ аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх функцыянераў і дадаў у чорны спіс новых асоб. Санкцыі закранулі 158 прадстаўнікоў рэжыму ўлучна з прэзідэнтам Лукашэнкам і двума ягонымі сынамі.
Замарожаныя таксама банкаўскія актывы гэтых асобаў. Услед за ЕЗ санкцыі супраць "Белнафтахіму" аднавілі ЗША, а таксама пашырылі спіс беларускіх функцыянераў, на якіх распаўсюджваліся візавыя і фінансавыя абмежаванні -
Санкцыі ЗША супраць "Беларуснафты"
ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну "Беларуснафта" — за яго дзейнасць у Іране. -
ЕЗ пашырыў санкцыі
Рада Еўразвязу пашырыла санкцыі супраць беларускіх уладаў. Колькасць неўязных у ЕЗ вырасла на 13 і дасягнула 189. -
Санкцыі ЗША супраць "Белтэхэкспарту"
У траўні 2011 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць кампаніяў "Белтэхэкспарт" і "БелОМА". -
Эканамічныя санкцыі ЕЗ
Пад эканамічныя санкцыі трапілі тры фірмы, якія кантралюе бізнэсовец Уладзімер Пефціеў: кампанія "Белтэхэкспарт", што займаецца продажам зброі, аператар латарэй "Спорт-пары" і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "БТ Тэлекамунікацыі". Апрача таго, быў зацверджаны спіс забароненых на продаж у Беларусь тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсіяў — узбраенні, паліцэйская амуніцыя, спецмашыны, выбухоўка, прыборы начнога бачання і іншае. -
Санкцыі ЗША супраць 4 прадпрыемстваў
Міністэрства фінансаў ЗША выдалі загад аб увядзенні эканамічных санкцыяў супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў — "Белшына", "Гродна-Азот", "Гродна-Хімвалакно" і "Нафтан". Грамадзянам ЗША былі забароненыя любыя камерцыйныя здзелкі з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы гэтых прадпрыемстваў у ЗША, калі яны існуюць, замарожваліся. -
Санкцыі ЗША супраць 2 прадпрыемстваў
Пад санкцыі трапілі «ТМ Сервисиз» і Рэспубліканчкае навукова-прамысловае прадпрыемтва "Радар", а таксама іхныя дачынныя структуры. -
ЕЗ пашырыў эканамічныя санкцыі
23 сакавіка санкцыі Еўрасаюзу пашырыліся, ахапіўшы яшчэ 29 кампаній, якія належаць алігархам Уладзімеру Пефціеву, Анатолю Тарнаўскаму і Юрыю Чыжу, і 12 асобаў — суддзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць уладу Лукашэнкі або зяўляюцца яе бенефіцыярамі.