-
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў былі заблякаваныя незалежныя сайты.
-
Заблякаваны шэраг інтэрнэт-сайтаў.
Сярод "заблякаваных" – старонкі "Хартыі-97", Радыё Свабода, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, праваабарончага цэнтру "Вясна", грамадзянскай ініцыятывы "Партнэрства". -
У Горадні зачынены інтэрнэт-форум forum.grodno.by.
-
19 сакавіка DDоS-атакі на сайты "Нашай Нівы", "Свабоды", "Хартыі-97", руху "Зубр", БелаПАНу.
-
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 60 "Аб захадах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт".
-
Сайт charter97.org заблякаваны для дзяржаўных арганізацый, устаноў адукацыі і культуры.
-
DDoS-атака на сайт "Хартыя’97".
-
Савет Міністраў прыняў пастанову № 644 "Аб некаторых пытаньнях удасканальваньня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт".
-
Пастанова Савета Міністраў "Аб некаторых пытаньнях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый".
-
Правілы аказаньня паслуг электрасувязі дапоўнены палажэньнямі аб ідэнтыфікацыі абанэнцкіх прылад індывідуальных карыстальнікаў інтэрнэту і фіксаваньні наведваньня інтэрнэт-рэсурсаў.
-
Зьявілася інфармацыя пра блякаваньне на гарадзенскіх прадпрыемствах доступу да папулярнага гарадзкога блогу s13.ru.
-
Сэрвэр "Эўрапейскага радыё для Беларусі" трапіў пад DDoS-атаку.
-
DDoS-атака на сайт Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС).
-
1 ліпеня пачаў дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ "Аб удасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт".
-
Палажэньне аб парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
-
Праблемы з доступам да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў грамадзка-палітычнага кірунку.
Сярод іх – сайт "Народнага сходу", "Хартыя’97", Радыё Свабода, "Эўрапейскае радыё для Беларусі", "Белорусский партизан", сацыяльная сетка "Вконтакте". -
Праблемы з доступам да інфармацыйных сайтаў charter97.org, svaboda.org,
Напярэдадні вулічнай акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі, назіраліся праблемы з доступам да інфармацыйных сайтаў charter97.org, svaboda.org, belaruspartisan.org, а таксама да сацыяльнай сеткі "Вконтакте". -
Перастаў працаваць на нейкі час зьнешні сайт недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН
-
У Беларусі ў сьпіс абмежаванага доступу занесеныя 35 інтэрнэт-рэсурсаў
У абавязковым парадку доступ да іх закрыты ў дзяржаўных органах, установах адукацыі і культуры. -
Большасьць незалежных рэсурсаў, якія асьвятлялі ход прэзыдэнцкіх выбараў, былі заблякаваныя
У карыстальнікаў узьніклі праблемы з доступам да Facebook і LiveJournal, Google. Доступ да сайтаў праз шэраг вядомых ананімайзэраў таксама быў немагчымы, бо і яны блякаваліся. -
З-ўа DDoS-атакі не працавалі сайты "Хартыя’97" і "Белорусский партизан", "Наша Ніва".
-
Cыстэматычная фільтраваньне сацыяльнай сеткі «Вконтакте».
Гэта было зьвязана з актывізацыяй пратэстных настрояў у рамках «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі ». -
"Белтэлекам" увёў абмежаваньні на выкарыстаньне беларускага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт у дзейнасьці дзяржаўных устаноў і арганізацый
Дзяржаўным службоўцам забаранілі доступ да шэрагу сайтаў. Сярод іх – інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы "Белорусский партызан", "Хартыя’97", а таксама блог грамадзкага актывіста Яўгена Ліпковіча. -
Узламаны сайт "Радыё Рацыя".
У выніку хакерскай атакі рэсурс пачаў распаўсюджваць вірус. -
"Белтэлекам" пачаў блякаваць доступ да інтэрнэту ў тых арганізацыях, якія ня выканалі распараджэньня зьмяніць наладкі DNS-сэрвэраў.
-
На інфармацыйны сайт charter97.org адбылася DDoS-атака.
-
Сайт charter97.org быў паўторна ўзламаны.
Невядомыя пачалі мяняць зьмест інфармацыйных матэрыялаў. -
Заблякаваная платформа онлайн-петыцый Change.org
Change.org, платформа онлайн-петыцый, была заблакаваная пасьля таго, як на ёй была разьмешчана петыцыя з патрабаваньнем вызваліць Антона Суряпина, фатографа, які знаходзіўся ў СІЗА КДБ. -
Ззатрыманыя мадэратары інтэрнэт-суполак Андрей Ткачоў, Павал Яўціхіеў і Раман Пратасевіч.
Яны адміністравалі ў сацыяльных сетках суполку "Ляпіс Трубяцкой – бясплатны канцэрт у Менску" і "Надакучыў нам гэты Лукашэнка". У іх дома прайшлі ператрусы, былі канфіскаваныя кампутары. -
DDoS-атака на сайт "Хартыя-97"
-
Узламаны сайт "Беларускі партызан"
-
Узламаны сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна"
-
DDos-атака на сайт БАЖ